Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле вызваленыя тры закладнікі -- супрацоўнікі ААН


КАБУЛ. Сёньня амэрыканскія і аўганскія жаўнеры вызвалілі трох супрацоўнікіаў ААН, захопленых экстрэмістамі напрыканцы мінулага месяца ў аўганскай сталіцы. Кіраўнік аўганскага МУС Ахмад Джалалі абвясьціў: (Джалалі:) -- Тры супрацоўнікі ААН, якіх утрымлівалі ў закладніках 27 дзён, цяпер у поўнай бясьпецы. Іхнае месцазнаходжаньне мы пакуль не абвяшчаем. Вынікі першых мэдычных дасьледаваньняў паказалі, што ўсе трое здаровыя. Закладнікі – ірляндка, косаўская албанка і філіпінец, былі захопленыя групоўкай “Армія мусульман”, якая патрабавала, каб узамен за іх жыцьцё і волю былі выпушчаныя з турмаў талібы.
XS
SM
MD
LG