Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мой герой” – новы конкурс Радыё Свабода


RFE/RL Беларуская служба Радыё Свабода абвяшчае новы конкурс эсэ – “Мой герой”. Галоўны прыз – паездка ў Прагу са сваім героем.

Чалавек, які стаў героем у вашым жыцьці.

– “Гэта з натуры незвычайна таленавіты чалавек. Яна кожнай расьліне піша вершы. Яна ня сьпіць начамі, думае пра сад. Грошы для яе не самае важнае, хаця яна патрабуе дапамогі. Ёй душа баліць, што там усё гіне”.

– “Яна абышла ўсе сем''і тут. Яна разумее, хто як жыве, хто ў чым мае патрэбу. Вось на маю сям''ю ніхто ніколі ня гляне, а ў мяне 6 душ у хаце. Ніхто дзьверы не адкрые”.

Людзі, якія зьмянілі Вашае жыцьцё сваім учынкам, словам, пазыцыяй.

– “Гэта тое, што ён амаль адзін б''ецца за Белавескую пушчу сьведчыць аб тым, наколькі ў яго прысутнічаюць якасьці барацьбіта”.

– “Ім трэба было мяне прыбраць, але яны мяне не прыбралі. Я знайшоў ў сабе сьмеласьць, і зышоў сам”.

Людзі, якія абудзілі надзею, людзі, пра якіх Вы хочаце расказаць на хвалях Свабоды.

– “Калі нікога ня будзе, я буду маліцца па-беларуску. Беларушчына для мяне-гэта жыцьцё. Гэта не прафэсія. Гэта не гульня. Гэта маё жыцьцё. Я памру гэткім”.

Напішыце пра іх на адрас: Менск 5, паштовая скрынка 111. Вашыя лісты прагучаць у эфіры. Вашыя асабістыя героі стануць вядомымі.

Журы вызначыць 10 найцікавейшых гісторыяў. Іх аўтары і героі атрымаюць прызы беларускай Свабоды – кароткахвалёвыя прымачы. Аўтар самага цікавага ліста атрымае галоўную ўзнагароду – паездку ў Прагу, у якую ён зможа запрасіць героя сваёй гісторыі.

Тэрмін конкурсу – да 25 сьнежня 2004 году. Дасылайце свае апавяданьні, памерам да трох старонак, па-беларуску, на адрас: Менск 5, п/с №111, 220005 або на электронную пошту svaboda@rferl.org.
XS
SM
MD
LG