Cёньня Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Віктара Януковіча зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне. Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, падчас тэлефоннай размовы суразмоўцы выказаліся за далейшае разьвіцьцё беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў. Адметна, што Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Віктара Януковіча зь перамогай на дзень пазьней за расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.
Беларускія апазыцыйныя палітыкі працягваюць назіраць за пасьлявыбарчай сытуацыяй ва Ўкраіне. Гаворыць лідэр “Народнай грамады” Мікола Статкевіч:
(Статкевіч: ) “Калі ва Ўкраіне ў выніку выбараў дэмакратычная апазыцыя ўсё ж прыйдзе да ўлады, то гэта будзе азначаць: тое, што адбываецца ў Беларусі — анамалія. А любая анамалія дастаткова хутка, так бы мовіць, рассмоктваецца. Калі ж ва Ўкраіне спрацуюць паводле беларускага сцэнару, то гэта будзе значыць, што наша краіна толькі ўзначальвае сумную тэндэнцыю, і ў вачах усяго сьвету гэты рэгіён плянэты будзе выглядаць яе недарослы да дэмакратыі”.
А вось меркаваньне прэсавага сакратара Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валера Буйвала:
(Буйвал: ) “Ясна, што беларуская схема, пракручаная з посьпехам Масквой у нас 17 кастрычніка, правалілася ва Ўкраіне. Большасьць грамадзянаў Украіны галасавалі за ўкраінскага кандыдата, за Юшчанку. І ўсе ведаюць, якія былі масавыя парушэньні з боку існага рэжыму выбарчага заканадаўства. І вось цяпер патрыёты Ўкраіны мабілізуюцца, каб абараніць сваю дзяржаву ад маскоўскага стаўленіка Януковіча”.
Цэнтарвыбаркам Беларусі не дасылаў сваіх назіральнікаў на другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, і, камэнтуючы пасьлявыбарчую сытуацыю, сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік падкрэсьліў, што выказвае ўласны пункт гледжаньня.
(Лазавік: ) “Канкурэнты аказаліся раўнасільнымі, на працягу першага і другога туру ішлі амаль адсотак у адсотак. Відавочнай перамогі кагосьці тут няма. Аналягічная карціна была ў ЗША. Там таксама перамога аднаго кандыдата над другім была мінімальная. Крок, які зрабіў канкурэнт, які пацярпеў паразу, быў элегантным і дэмакратычным. Ён першым павіншаваў свайго суперніка зь перамогай. Мы бачым, што ва Ўкраіне такога ня будзе. Прынамсі, у найбліжэйшы час”.