Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саакашвілі гатовы забясьпечыць аўтаномію Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі сказаў, што ён гатовы забясьпечыць аўтаномію сэпаратысцкім этнічным групам у складзе рэспублікі, а таксама абвінаваціў Расею ўва ўмяшальніцтве ў палітычныя канфлікты на тэрыторыі Грузіі. Гэтыя камэнтары прагучалі ўчора цягам канфэрэнцыі Саакашвілі з нагоды гадавіны “рэвалюцыі руж”. Масква адхіляе абвінавачаньні ўва ўмяшальніцтве, але падкрэсьлівае, што будзе абараняць свае інтарэсы ў Абхазіі, дзе пасьля выбараў прэзыдэнта сытуацыя застаецца напружанай.
XS
SM
MD
LG