Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клаўдыя Нольтэ назвала вынікі выбараў ва Ўкраіне “паразай дэмакратыі”


Ул. інф. У зьвязку з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне адпаведную заяву зрабіла нямецкая парлямэнтарка, дакладчыца фракцыі ХДС/ХСС па Беларусі Клаўдыя Нольтэ.

“Гэтыя выбары прынесьлі найменей дзьве паразы. Першую атрымаў дэмакратычны кандыдат Віктар Юшчанка, другую – дэмакратыя ва Ўкраіне”, лічыць дэпутатка Бундэстагу.

Паводле Клаўдыі Нольтэ, Захад зноў скампрамэтаваў сябе, як гэта было і ў выпадку зь Беларусьсю. На працягу шэрагу гадоў Эўразьвяз назіраў за разьвіцьцём у гэтым рэгіёне, нібыта знаходзячыся на вялікай адлегласьці.

Невыпадкова, што выбары прынесьлі Эўропе расчараваньне. Паводле шматлікіх назіральнікаў, яны ў выніку розных прычынаў не былі ні свабоднымі, ні празрыстымі. Нямецкі палітык лічыць неабходным патрымаць патрабаваньні ЭЗ адносна новага падліку галасоў. Паводле яе, пытаньне адпаведнасьці эўрапейскай канцэпцыі суседзтва зь цяперашнім разьвіцьцём у гэтым рэгіёне мусіць стаяць на парадку дня ўжо сёньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG