Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс “неўязных” беларускіх чыноўнікаў Эўразьвяз вызначыць вельмі хутка, кажа прэсавы сакратар Рады ЭЗ


Юры Сьвірко, Менск Прэсавы сакратар Рады ў справах агульных пытаньняў і вонкавых дачыненьняў Эўразьвязу Нікалас Керлеру адказаў на пытаньне Радыё Свабода, ці вызначылі міністры замежных справаў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім пасьля падзеяў вакол выбараў і рэфэрэндуму забароняць уезд у Эўразьвяз.

(Керлеру: ) “Не, няма сьпісу асобаў на гэтай стадыі. Яны пагадзіліся ў прынцыпе на такі захад, але ім трэба будзе найбліжэйшымі днямі або тыднямі прыняць праўнае рашэньне, рэалізаваць гэтую забарону. Гэта можа здарыцца даволі хутка. Часта адбываецца так, што Рада прымае нейкае прынцыповае рашэньне наконт канкрэтнага захаду кшталту візавай забароны, а потым просіць свае падрыхтоўчыя органы выйсьці на сапраўднае рашэньне”.

Спадар Керлеруа дадаў, што сэмінар у справе каардынацыі эўрапейскай дапамогі дэмакратычным сілам Беларусі, як чакаецца, пройдзе ў Літве.

Гл. таксама • Эўразьвяз вырашыў, што ўвядзе візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG