Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фёдараў пра рашэньне Эўразьвязу: “Гэта ў пэўным сэнсе паўтарае тое, што ўжо было пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году”


Ганна Соусь. Менск Меркаваньне незалежнага экспэрта Андэря Фёдарава наконт рашэньня Рады ў справах агульных пытаньняў і вонкавых дачыненьняў Эўразьвязу датычна Беларусі.

(Фёдараў: ) “Гэта ў пэўным сэнсе паўтарае тое, што ўжо было пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, калі была прапанаваная пакрокавая стратэгія. На жаль, як мы ведаем, беларускае кіраўніцтва не прыслухалася да гэтых прапановаў і працягвала праводзіць тую ж палітыку, што і раней. Можна сказаць, што яна стала яшчэ больш жорсткай. Што тычыцца дапамогі грамадзкай супольнасьці, гэта было бы вельмі добра, канечне, але здаецца, што гэта будзе ня так лёгка рэалізаваць, таму што ўлады таксама гэта ўсё добра разумеюць і маюць даволі вялікія магчымасьці ва ўсялякім разе абмежаваць гэтую дапамогу”.

Гл. таксама • Эўразьвяз вырашыў, што ўвядзе візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG