Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Саньнікаў: Рашэньне Эўразьвязу не было нечаканым


Ганна Соусь. Менск Былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, а цяпер міжнародны каардынатар “Хартыі-97”Андрэй Саньнікаў, адзначыў для Радыё Свабода, што рашэньне Рады ў справах агульных пытаньняў і вонкавых дачыненьняў Эўразьвязу было чаканым.

(Саньнікаў: ) “Мы ведаем, што пасьля выбараў і рэфэрэндуму прадстаўнікі Эўразьвязу выказваліся ў такім накірунку, які зараз быў прыняты. Я лічу, што гэта паспрыяе сытуацыі ў Беларусі, таму што дагэтуль Эўразьвяз спрабаваў паўплываць на рэжым, спрабаваў пасупрацоўнічаць з рэжымам. Адбыліся пэўныя зьмены, а зараз гэтае рашэньне сьведчыць пра тое, што цяпер там пераканаліся, што там ніякіх зьменаў, ніякага руху наперад, ніякага паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі самой і ніякага паляпшэньня стасункаў з самім Эўразьвязам не адбудзецца пры гэтым рэжыме. Гэта значыць, што зараз будуць больш жорсткія падыходы, я падкрэсьліваю, да рэжыму, таму што дагэтуль гучыць тэзіс пра тое, што нельга ізаляваць народ Беларусі”.

Гл. таксама • Эўразьвяз вырашыў, што ўвядзе візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
XS
SM
MD
LG