Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шаша аб''яднае Сярэднюю Азію і краіны Пэрсыдзкай Затокі


ТЭГЕРАН. Іран, Узбэкістан і Аўганістан падпісалі пагадненьне аб будаўніцтве шашы, якая пройдзе па трох краінах і забясьпечыць транзыт ад Сярэдняй Азіі да краінаў Пэрсыдзкай затокі. Шаша будзе пачынацца ў Ташкенце, а заканчвацца ў партовым іранскім горадзе Абба-Бандас, праходзячы праз аўганскі горад Мазары-Шарыф, аўгана-іранскую мяжу і паўднёва-ўсходні іранскі горад Чабагар.
XS
SM
MD
LG