Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колін Паўэл перамовіўся з прадстаўнікамі Ізраілю і Палестыны


ЕРУСАЛІМ. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл правёў перамовы з прэм’ер-міністрам Ізраіля Арыэлем Шаронам. Галоўная тэма перамоваў – выбары пераемніка Ясіра Арафата на пасадзе прэзыдэнта палестынскай аўтаноміі. Сёньня ж Паўэл сустракаецца з палестынскімі кіраўнікамі. На ягоную думку, выбары даюць новыя магчымасьці для замірэньня ў рэгіёне. (Паўэл:) – Што абсалютна неабходна для палестынцаў у гэтыя новыя часы – яны павінныя рашуча асудзіць тэрарызм і сабраўшы палестынскую супольнасьць, растлумачыць людзям, што настала пара спыніць заахвочваньне гвалту і сам гвалт. Колін Паўэл лічыць, што Ізраіль мусіць дапамагчы палестынцам у правядзеньні выбараў. Міністар замежных справаў Израілю Сылван Шалом заявіў: (Шалом:) – Посьпех любых перамоваў залежыць ад зьняцьця пагрозы тэрарызму. Групоўка “Хэзбалаг”, якую падтрымліваюць Іран і Сырыя, зьмяніла Ясіра Арафата ў якасьці асноўнай сілы, што мацуе тэрарызм, сілы, якая імкнецца сарваць любыя спробы замірэньня ў рэгіёне.
XS
SM
MD
LG