Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца прэзыдэнта Квасьнеўскага: “10 мільёнаў беларусаў абавязкова павінны браць удзел у працэсе інтэграцыі ў Эўрапейскі Зьвяз”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дарадца прэзыдэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага ў міжнароднай палітыцы Станіслаў Цёсэк, прамаўляючы перад журналістамі, заявіў, што стратэгічнай мэтай Варшавы ёсьць далучэньне усходніх суседзяў Польшчы, у тым ліку і Беларусі, да працэсу эўрапейскай інтэграцыі.

Спадар Цёсэк, у прыватнасьці, сказаў:

(Цёсэк: ) “Прэзыдэнт Лукашэнка ня вечны, а 10 мільёнаў беларусаў абавязкова павінны браць удзел у працэсе інтэграцыі ў Эўрапейскі Зьвяз. Я мару пра гэта. Гэта – нацыянальны, стратэгічны інтарэс Польшчы, каб за нашай усходняй мяжой было бясьпечна. Каб там быў прагрэс, разьвіцьцё і посьпех. Толькі тады мы зможам жыць спакойна”.

Заявіў дарадца польскага прэзыдэнта Станіслаў Цёсэк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG