Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 22 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 22 лістапада.

“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год. Губэрнатар А.Пільц друкуе абавязковую пастанову:

“1. Афішы, аб’явы і рознага роду паведамленьні могуць быць наклеены ці вывешаны адно як на асобна для гэтага пастаўленых гарадзкім упраўленьнем вітрынах і афішных слупах з шыльдамі, за асобную ў прыбытак гарадзкой касы плату, якая вызначана гарадзкім упраўленьнем у законным парадку. 2. Забараняецца клеіць афішы, праграмы, аб’явы і ўсялякага роду паведамленьні: на ліхтарных, тэлеграфных і іншых слупах, платах, загародках і сьценах дамоў. Заўвага: Домаўладальнікі і, зь іх дазволу, кватаранты могуць вывешваць свае аб’явы на сьценах уласных дамоў, кватэраў і гандлёвых памяшканьняў”.

“Камунар Магілеўшчыны”, 1934 год:

“Па ініцыятыве політаддзела ў №скай дывізіі адбылася сустрэча часцей гарнізона з уноў абранымі членамі сельсоветаў. Дэпутаты наведалі казармы, знаёміліся з жыццём чырвонаармейцаў, гутарылі з байцамі і дзяліліся вопытам правядзення перавыбараў у сваіх сельсоветах. Прымаў удзел 74-гадовы член сельсовета Пахом Гарамыка-Радаснік, які ездзіў на танкетцы, таксама страляў у ціры, выбіўшы 15 ачкоў з 20 магчымых. “Я стары, але калі патрабуецца, разам з вамі буду абараняць уладу советаў”, — сказаў Пахом чырвонаармейцам”.

“Добры вечар”, 1994 год:

“Ня ў прыклад мінулым гадам на чыгуначнай станцыі Берасьце-Паўночны найбольш хадавы тавар — гарэлка. Калі раней у гэты восеньскі час берасьцейская перавалка была завалена бульбай (дапамагаць чыгуначнікам даводзілася прыцягваць нават староньнія ўстановы), дык цяпер з другім хлебам нягуста. Што ж да алькаголю, дык станцыя ня ведала яшчэ такой навалы гарэлкі: штодня тут праходзіць да 30 вагонаў, якія транзытам накіроўваюцца ў Расею”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG