Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: штабы абодвух кандыдатаў абвесьцілі аб сваёй перамозе


КІЕЎ. Паводле вынікаў прграмы "Нацыянальны exit pool-2004", фінансаванай некалькімі заходнімі ўрадамі, у т.л. урадам ЗША, падае: 58% выбарцаў прагаласавалі за лідэра блёку партыяў “Наша Ўкраіна” Віктара Юшчанку, 39% – за прэм’ер-міністра Віктара Януковіча. Супраць усіх прагаласавалі 3% выбарцаў. Вынікі атрыманыя выніку апрацоўкі 77% анкетаў. Апытаныя 23 тыс. чалавек ананімным мэтадам. Сацыялягічная служба “Сацыяльны маніторынг” падае іншыя зьвесткі – 49% за В.Юшчанку і каля 46% за Януковіча. Блізкая да ўраду Украіны сацыялягічная служба "Соцыс" падае, што перамог Віктар Януковіч. Па яе зьвестках, 49% выбарцаў падалі галаса за Віктара Януковіча, 46% за Юшчанку. Незалежны сацыялягічны Кансорцыюм Украіны, у які ўваходзіць Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі, Украінскі цэнтар эканамічных і палітычных дасьледаваньняў імя Разумкова, фонд “Дэмакратычныя ініцыятывы” падае: Віктар Юшчанка сабраў 54% галасоў, а Віктар Януковіч – 43%. Апытана 20 тыс. выбарцаў. Штабы абодвух кандыдатаў абвясьцілі аб сваёй перамозе
XS
SM
MD
LG