Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле exit poll, Віктар Юшчанка перамагае з істотным адрывам


Па выніку exit poll, праведзенага трыма незалежнымі сацыялягічнымі службамі, кандыдат ад апазыцыі Віктар Юшчанка на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне набраў ад 49 да 58% галасоў. Ягоны супернік Віктар Януковіч, набраў ад 39% да 43. Апытаныя 23 тыс. чалавек. Афіцыйных папярэдніх вынікаў галасаваньня няма. Раней дзейны прэзыдэнт Леанід Кучма заявіў:

(Кучма:) – Будуць маніпуляцыі галасаваньнем. Ніякія экзыт-пулы, паралельныя падлікі галасоў ня ёсьць афіцыйныя. Толькі ЦВК мае права абвяшчаць вынікі галасаваньня.

На пляцы Незалежнасьці ў Кіеве сабралася некалькі тысячаў чалавек. Штаб апазыцыйнага кандыдата Віктара Юшчанкі праводзіць паралельны падлік галасоў. Прадстаўнік штабу сп. Юшчанкі, Мікалай Таменка, заявіў, што фальсыфікацыі вялікія, але датычаць некалькі соцень тысячаў галасоў, у той час як Віктар Юшчанка апярэджвае свайго суперніка Віктара Януковчіа на мільёны галасоў. Міністар унутраных справаў Украіны заявіў, што сілавы варыянт разьвіцьця падзеяў немагчымы. Пра гэта заявіў і штаб Юшчанкі.
XS
SM
MD
LG