Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

22 лістапада Эўразьвяз можа забараніць уезд некаторых беларускіх чыноўнікаў


Уласная інфармацыя “Эўразьвяз мае намер забараніць шэрагу беларускіх чыноўнікаў уезд на сваю тэрыторыю, а таксама замарозіць міждзяржаўныя стасункі паміж удзельнікамі Эўразьвязу і афіцыйным Менскам”, -- гэтую інфармацыю агенства Reuters падае амэрыканская “International Herald Tribune” у артыкуле “Эўразьвяз уводзіць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі”.

Праект санкцыяў мусіць быць ухвалены міністрамі замежных справаў краінаў Зьвязу ў панядзелак 22 лістапада. Папярэдні сьпіс пэрсон, супраць якіх уводзяцца санкцыі, уключае кіраўніцу Цэнтральнае выбарчае камісіі, старшыню КГБ, міністра ўнутраных справаў і кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта.

Газэта паведамляе, што санкцыі выкліканыя шматлікімі парушэньнямі і фальшаваньнем апошніх парлямэнцкіх выбарах і рэфэрэндуму, а таксама перасьледам апазыцыі і ўдзельнікаў акцый. Санкцыі маюць на мэце пераканаць Аляксандра Лукашэнку зьмяніць ягоную палітыку, якая прывяла да зьбядненьня і ізаляцыі 10-мільённай нацыі, --піша газэта “International Herald Tribune”
XS
SM
MD
LG