Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У аўганскай турме памёр выкрадальнік супрацоўнікаў ААН


КАБУЛ. Міністэрства унутраных справаў Аўганістану паведаміла, што ў турме памёр чалавек, якога вінавацілі ў выкраданьні трох супрацоўнікаў ААН. Улады вядуць расьследаваньне, ці не была сьмерць вынікам катаваньняў. Тымчасам прадстаўнік ААН у Аўганістане, Маноэл дэ Алмэйда і Сыльва зьвярнуўся да выкрадальнікаў з просьбаю адпусьціць закладнікаў. Тры супрацоўнікі з выбарчае місіі ААН – дзьве жанчыны і мужчына -- былі выкрадзеныя 28 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG