Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку амэрыканскія жаўнеры абстралялі аўтобус


ІРАК. У выніку абстрэлу аўтобусу амэрыканскімі вайскоўцамі ў Рамадзі загінулі сем чалавек. Падрабязнасьці не паведамляюцца. У Масуле пры мінамётным абстрэле забітыя два чалавекі, параненыя пяць. У Багдадзе ў выніку выбуху замінаванай машыны параненыя пяць амэрыканскіх жаўнераў. У горадзе Гіле сьмяротнік спрабаваў забіць начальніка паліцыі, але бомба спрацавала раней, забіўшы самога сьмяротніка. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што ў выніку апэрацыі ў Фалюджы былі захопленыя 1450 тыс. чалавек, пасьля праверкі 500 зь іх былі адпушчаныя. Усеагульныя выбары ў Іраку перанесеныя з 27 студзеня на 30 студзеня. Іракцы абяруць парлямэнт, які прызначыць урад і прыме Канстытуцыю краіны.
XS
SM
MD
LG