Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэская армія вырашыла распрадаць старыя вайсковыя бункеры


ПРАГА. Чэская армія вырашыла распрадаць бункеры, якія былі пабудаваны напярэдадні Другой сусьветнай вайны. Мясцовыя ўлады змогуць атрымаць іх бясплатна. Вайскоўцы спадзяюцца пераважна на тое, што бункеры выкупяць тыя гаспадары, на чыіх землях яны былі пабудаваны. Толькі ўздоўж паўднёва-мараўскай мяжы існуюць амаль 800 бункераў. Цану меншых бункераў міністэрства абароны вызначыла ў межах ад 50 да 100 тысяч кронаў. Гэта прыблізна ад 2 да 4 тысяч даляраў. Аднак пакуль цікавасьць да старых вайсковых аб’ектаў невялікая.
XS
SM
MD
LG