Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эстонія ня будзе гатова старшыняваць у Эўразьвязе да 2013 году


ТАЛІН. Эстонія не гатова заняць месца старшыні Эўразьвязу раней за 2013 год. Пра гэта заявіла ў парлямэнце міністар замежных спраў краіны Крыстына Оюланд. Яна патлумачыла, што Эстонія ня мае дзеля гэтага дастатковага досьведу і фінансаў. Раней меркавалася, што Эстоніі могуць прапанаваць старшынства ў Эўразьвязе ў 2008 годзе. Выдаткі краінаў-старшыняў складаюць 64 мільёны эўра. Крыстына Оюланд выказала спадзяваньне, што сваім рашэньнем адмовіцца ад старшынства ў Эўразьвязе ў 2008 годзе, эстонскі ўрад не пашкодзіў міжнароднаму аўтарытэту краіны.
XS
SM
MD
LG