Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку вызвалена польская закладніца


ВАРШАВА. Польская закладніца Тэрэза Борц Халіфа, якая была выкрадзена ў Іраку, вызвалена. Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі прэм’ер-міністар Польшчы Марэк Бэлька. Тэрэза Борц Халіфа, якая мае падвойнае грамадзянства, была выкрадзена ў Багдадзе 27 кастрычніка. Групоўка выкрадальнікаў патрабавала, каб Польшча вывела свае войскі з Іраку. Але польскі ўрад адмовіўся яго выконваць.
XS
SM
MD
LG