Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

80 адсоткаў ірацкіх пазыкаў скасуюць


БЭРЛІН. Нямецкі міністар фінансаў Ганс Эйхер сказаў сёньня, што Парыскі клюб крэдытораў пагадзіўся скасаваць 80 адсоткаў пазыкаў Іраку. Гэта будзе зроблена за тры этапы. Адразу будуць скасаваны 30 адсоткаў, наступныя 30—адпаведна праграме Міжнароднага валютнага фонду. Скасаваньне астатніх 20 адсоткаў будзе абумоўлена пасьпяховасьцю пляна МВФ. Парыскі клюб трымае траціну ірацкіх пазыкаў, якія складаюць 120 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG