Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьнегапады ў Эўропе


Сьнегапады выклікалі праблемы ў розных краінах Эўропы. Украінскія ўлады гавораць, што больш за 1800 населеных пунктаў у заходніх і цэнтральных абласьцях засталіся без электрычнасьці. Сьнег і моцны вецер прымусілі закрываць маскоўскія аэрапорты і пераадрасоўваць самалёты ў іншыя гарады. У Аўстрыі пашкоджаны некаторыя дамы, і тысячы засталіся без электрычнасьці. Улады спынілі рух на шашы “поўнач-поўдзень” ля Граца калі там выпала 30 сантымэтраў сьнегу. Сьнегапад і галалёд выклікалі хаос на нямецкіх дарогах, адбылося некалькі няшчасных здарэньняў.
XS
SM
MD
LG