Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі прэзыдэнт--наконт другога туру прэзыдэнцкіх выбараў ва Украіне


КІЕЎ. Злучаныя Штаты перагледзяць свае адносіны з Украінай, калі другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне ня будзе сумленным і адкрытым. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Джордж Буш. У сваім лісьце да украінскага прэзыдэнта Леаніды Кучмы ён падзякаваў яго за тое, што ён паслаў украінскі кантынгент у Ірак. У Кіеў прыбылі амэрыканскія і расейскія назіральнікі, у тым ліку кіраўнік сэнацкага камітэту ў міжнародных справах Рычард Лугар і старшыня Дзярждумы Барыс Грызлоў. Другі тур выбараў адбудзецца заўтра. Удзельнічаць у ім будуць лідэр апазыцыі Віктар Юшчанка і прэм’ер-міністар Віктар Януковіч.
XS
SM
MD
LG