Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На магіле Вацлава Іваноўскага ўсталяваны памятны знак


Севярын Квяткоўскі, Менск Магіла месьціцца на Кальварыйскіх могілках у Менску побач з касьцёлам. Ініцыятыва ўсталяваньня памятнага знаку належыць моладзеваму аб''яднаньню “Гісторыка”.

Памятны знак на магіле Вацлава Іваноўскага асьвяціў ксёндз Уладыслаў Завальнюк. Знак удае сабой каменную пліту, што нагадвае кніжку. На пліце – шыльда, дзе пазначаныя імя, прозьвішча й даты жыцьця, а таксама надпіс: “Загляне сонца і ў нашае ваконца”. Так звалася беларускае асьветніцкае таварыства, створанае на пачатку ХХ-га стагодзьдзя.

Вацлаў Іваноўскі быў адным з заснавальнікаў выдавецтва. Але найбольш ён вядомы як адзін са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, дзе меў пасаду міністра культуры. Вацлаў Іваноўскі загінуў у Менску ўлетку 1943 году ад рукі невядомага. З гледзішча савецкіх уладаў, Вацлаў Іваноўскі быў калябарантам. З гледзішча беларускіх патрыётаў – падпольшчыкам, які рыхтаваў антыфашысцкае паўстаньне перад прыходам Чырвонага войска. Гаворыць прадстаўнік аб’яднаньня “Гісторыка” Зьміцер Рагачоў:

(Рагачоў: ) “У наступным годзе – 125 гадоў ад нараджэньня Вацлава Іваноўскага. І я вельмі-вельмі спадзяюся, што ў нас атрымаецца адшукаць сродкі, каб паставіць пастаянны, сур’ёзны, адпаведны помнік”.
XS
SM
MD
LG