Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Навошта нам біяпрыбіральні, калі можна схадзіць у кусты”


Міхал Стэльмак, Менск 19 лістапада Міжнародны дзень прыбіральняў. Мяркуецца, што чалавек цягам аднаго году наведвае ў сярэднім гэты “аб’ект” каля 2500 разоў. І таму ў многіх краінах прыбіральням, найперш грамадзкім, надаецца вялікая ўвага.

Дзень прыбіральняў сёньня адзначалі і ў Беларусі. У некаторых рэгіёнах, у прыватнасьці, у Менску, у грамадзкія прыбіральні быў дазволены бясплатны ўваход. Як ставяцца да іх беларусы? З такім пытаньнем я зьвярнуўся да Алы Уюновай, актывісткі грамадзкага руху, які змагаецца за годнае стаўленьне беларусаў да прыбіральняў:

(Уюнова: ) “У беларусаў на дзіва нізкі ўзровень культуры наведаньня гэтага месца. Гэта можна назіраць па грамадзкіх прыбіральнях. Напрыклад, гадзіць міма пісуару, каб нехта іншы за табою прыбраў. Але кожны мусіць прыбіраць за сабою сам. Чалавек мусіць паважаць найперш іншых”.

Спадарыня Ўюнова працуе ў адной зь менскіх фірмаў, што гандлююць біяпрыбіральнямі:

(Уюнова: ) “Прадаём партатыўныя біяпрыбіральні”.

(Карэспандэнт: ) “І як людзі набываюць іх?”

(Уюнова: ) “Мы вельмі шмат наладзілі прэзэнтацый цягам году. Большасьць людзей разважае так: а навошта нам гэта, калі можна схадзіць “у кусты”. Калі можна падняць нагу, “пагадзіць” ды пайсьці. Навошта гэтая біяпрыбіральня. Людзі ня думаюць, што яны атручваюць зямлю”.

Паводле спадарыні Ўюновай, каб зьмяніць такое стаўленьне беларусаў, актывісты грамадзкага руху заўтра будуць ладзіць у Менску сьвята, прысьвечанае Міжнароднаму дню прыбіральняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG