Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская служба правяла апытаньне ў Беларусі


ВІЛЬНЯ. Літоўская служба “Вільмарус полстэр” 10-16 лістапада правяла апытаньне сярод беларусаў, якое датычыла іхняй краіны. Яно праводзілася ва ўсіх шасьці абласьцях Беларусі. Апытана была прыблізна 1 тысяча чалавек у веку ад 16 да 64 гадоў. Самай вялікай пагрозай для Беларусі амаль 54 адсоткі назвалі ўнутранае палітычнае ды эканамічнае становішча. 16 адсоткаў назвалі міжнародны тэрарызм і амаль столькі ж—суседнія краіны. Пагрозамі для Беларусі па 7 адсоткаў апытаных лічаць НАТО і недахоп дэмакратыі ў Расеі.
XS
SM
MD
LG