Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Латвіі ўручыла ордэн генэральнаму сакратару НАТО


РЫГА. Прэзыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга ўручыла сёньня генэральнаму сакратару НАТО Яапу дэ Хоап Схэфэру самую высокую ўзнагароду краіны—ордэт Трох Зорак І ступені. Такім чынам Латвія аддзячыла Схэфэра за прыняцьце краіны ў Паўночнаатлянтычны альянс. У сваё прамове Віке-Фрэйбэрга выказала падзяку Схэфэру за ягоную падтрымку, адзначыўшы, што ад гэтага выйгралі абодва бакі. Са свайго боку, Схэфэр сказаў, што высока ацэньвае дасягненьні Латвіі, параўнаўшы рух краіны да НАТО з шляхам “праз церні да зорак”. Ён таксама зазначыў, што Латвія мае невялікую, але выдатна падрыхтаваную армію, якую цэняць партнэры па НАТО.
XS
SM
MD
LG