Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцыя па-ранейшаму мае прэтэнзіі да назвы рэспублікі Македонія


АФІНЫ. Грэчаскі ўрад сёньня станоўча ўспрыняў ліст ад амэрыканскага прэзыдэнта Джорджа Буша. Ён абяцае падтрымаць намаганьні Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў, каб вырашыць спрэчку паміж Грэцыяй і Македоніяй. Раней Грэцыя накіравала скаргу Злучаным Штатам—пасьля таго, як Вашынгтон цалкам прызнаў Македонію пад яе назвай. Гэта адбылося 4 лістапада. Грэцыя сьцьвярджае, што назва краіны Македонія магла мець на ўвазе тэрытарыяльныя прэтэнзіі адносна яе ўласнай вобласьці, якая мае такую ж назву. Афіны настойваюць, каб Македонія часова называлася “Былой югаслаўскай Рэспублікай Македонія”.
XS
SM
MD
LG