Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турцыя плянуе пабудаваць тры атамныя электрастанцыі


СТАМБУЛ. Турцыя паведаміла, што плянуе пабудаваць тры атамныя электрастанцыі. Міністар энэргетыкі Хілмі Гулер сказаў сёньня, што краіну можа напаткаць недахоп электраэнэргіі праз 6-7 гадоў. Таму ў 2011 годзе ўрад хоча пабудаваць першую з трох станцый. Раней Турцыя імкнулася пабудаваць атамную электрастанцыю на паўднёвым узьбярэжжы, але праэкт крытыкавалі абаронцы прыроды. Пагатоў, будоўлю плянавалі непадалёк ад сэйсьмічна ненадзейнай мясцовасьці.
XS
SM
MD
LG