Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы: “Нягледзячы на чорныя прагнозы аб тым, што на ўсходняй мяжы Польшчы паўстане новая жалезная заслона, гэтага не здарылася”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Гэтымі днямі мінуў год ад часу, калі Польшча ўвяла візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі, Украіны й Расеі. Беларусы на другім месцы паводле выданых польскіх візаў.

Цягам году, польскія кансуляты ў Беларусі, Украіне і Расеі выдалі больш за 1 мільён 100 тысячаў візаў. Больш за ўсё жадаючых наведаць Польшчу – сярод украінцаў. Там па візы зьвярнуліся каля 600 тысячаў чалавек.

Удвая меней – каля 300 тысячаў візаў – выдадзена беларусам у кансулятах у Менску, Берасьці й Горадні, але пры гэтым трэба ўлічваць, што насельніцтва Украіны амаль у пяць разоў перавышае насельніцтва Беларусі.

Акрамя гэтага, Кіеў, у адрозьненьне ад Менску, пагадзіўся зрабіць для палякаў бязьвізавы ўезд у абмен на бясплатныя польскія візы для сваіх грамадзянаў.

“Нягледзячы на чорныя прагнозы аб тым, што на ўсходняй мяжы Польшчы паўстане новая жалезная заслона, гэтага не здарылася”, – заявіў прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы Януш Скалімоўскі.

Паводле дадзеных адмысловай справаздачы фундацыі імя Стэфана Баторыя, 90% наведвальнікаў польскіх кансулятаў у Беларусі, Расеі й Украіне задаволеныя ўзроўнем сэрвісу ў кансулятах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG