Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У віцебскім клюбе адбыўся канцэрт 9 рок-гуртоў з розных ВНУ краіны ў падтрымку “Дэклярацыі правоў студэнтаў”


Падрыхтавала Любоў Лунёва Агляд незалежнага друку

“Белорусская Деловая Газета” першую паласу прысьвяціла тэме падпісаньня вынікаў рэфэрэндуму Аляксандрам Лукашэнкам. У Авальнай зале Лукашэнка заявіў, што перамог, ня дзякуючы адміністрацыйнаму рэсурсу, а дзякуючы здароваму сэнсу. Аўтар задае пытаньне: “Хто каго перамог?”

“Лукашэнку ўбачаць з космасу” – пад такім загалоўкам “БДГ” інфармуе чытачоў, аб тым, што з новага году пачнуцца трансьляцыі перадачаў новага спадарожнікавага канала “Беларусь ТВ”. Беларусы іх ня ўбачаць, а вось жыхары Урупінска альбо Лабытнангі змогуць атрымаць асалоду ад захапляльных перадачаў БТ.

Чытачы “БДГ” могуць прачытаць інтэрвію з дэпутатам Віктарам Кучынскім. Ён прагназуе ўнясеньне новых зьменаў у Канстытуцыю.

На старонках газэты можна прачытаць аналітычны матэрыял пра тое, што апазыцыйныя партыі распрацавалі вылучэньне адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2006 года.

Філфаку БДУ споўнілася 56 гадоў. “Наша Ніва” дае цікавыя выказваньні выпускнікоў факультэту. Яны адказваюць на пытаньні: “Чаму пайшлі на філфак і як гэта адбілася на іхным лёсе?”

“Витебский курьер” пад загалоўкам “За што і колькі трэба плаціць ДАІ” даводзіць да ведама чытачоў некаторыя артыкулы адміністрацыйнага кодэксу і нарматыўныя акты, у якіх дакладна напісана лічба штрафу.

Альтэрнатыўны Дзень студэнта адзначылі сябры Згуртаваньня беларускіх студэнтаў. У віцебскім клюбе адбыўся рок-канцэрт 9 гуртоў з розных ВНУ краіны. Канцэрт адбываўся на знак падтрымкі “Дэклярацыі правоў студэнтаў” Беларусі.

У нядзелю – Сусьветны дзень тэлебачаньня. Сёньня мы не ўяўляем сабе інфармацыйнай прасторы без ТV. “Витебский курьер” дае гістарычны агляд разьвіцьця тэлебачаньня.

“Народная Воля” на першай і чацьвёртай паласе працягвае публікацыі Вячаслава Оргіша “Пачатак канца, альбо пра тое, ці мае намер Масква гуляць на паніжэньні ставак Лукашэнкі”. Аўтар робіць выснову, што так званая ашаламляльная перамога – гэта пачатак канца.

Чым цяпер займаюцца дэпутаты групы “Рэспубліка”? Чытачы могуць даведацца пра гэта на старонках “НВ”.

Журналісты газэты пішуць: учорашні сьнегапад у сталіцы прадэманстраваў, што камунальныя службы не падрыхтаваліся да зімовага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG