Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 19 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 19 лістапада

“Сялянская праўда”, 1924 год:

“Цэнтральны Выканаўчы камітэт Беларусі пастанавіў ператварыць Інстытут Беларускае Культуры ў сталую дзяржаўную вышэйшую навуковую ўстанову, на ўзор Акадэміі Навук. У часе дыскусіі аб гэтай справе прамоўцы адзначалі заслугі бальшэвізму дзеля разьвіцьця беларускай літэратуры, тэатру — пад той час, як заходняя часьць Беларусі “стогне пад панскім ярмом”.

“Советская Белоруссия”, 1964 год:

“Калі на Слабодзкай фэрме калгасу імя Чапаева раптоўна зьнізіліся надоі, камуністы партгрупы забілі трывогу. Выявілася, што каровы ня поўнасьцю атрымліваюць вызначаны ім рацыён. Загадчыку фэрмай Я.Казлову было прапанавана неадкладна ліквідаваць недахопы. У корм быдлу пачалі дадаваць дрожджы, мачавіну. Партыйнай групай, якая створана на фэрме, кіруе маладая камуністка даярка К.Докіш. Яна паказвае ва ўсім прыклад. Докіш першая ў арцелі выканала свае абавязкі”.

“Вечерний Минск”, 1984 год. Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР “Аб узнагароджаньні пісьменьнікаў ордэнамі СССР”:

“За заслугі ў разьвіцьці савецкай літаратуры і ў сувязі з 50-годзьдзем утварэньня Саюзу пісьменьнікаў СССР узнагародзіць: Ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі Панчанку Пімена Емельянавіча. Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга Гілевіча Ніла Сямёнавіча, Семяжонава Іосіфа Ігнатавіча. Ордэнам Дружбы народаў Барадуліна Рыгора Іванавіча, Крапіву (Атраховіча) Кандрата Кандратавіча, Чыгрынава Івана Гаўрылавіча. Ордэнам “Знак Пашаны” Алексіевіч Сьвятлану Аляксандраўну, Законьнікава Сяргея Іванавіча, Казька Віктара Афанасьевіча”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG