Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Фатх" заклікаў палестынцаў захоўваць перад выбарамі "мір і дысцыпліну"


ГАЗА. Палестынскі рух “Фатх”, які ачольваў Ясір Арафат, вырашыў, што пасады прэзыдэнта Палестынскае аўтаноміі і кіраўніка Арганізацыі вызваленьня Палестыны мусіць займаць адзін чалавек. Пасьля сьмерці Арафата Махмуд Абас займае пасаду кіраўніка Арганізацыі вызваленьня палестыны, а Раўгі Фатух ачоліў Палестынскую Аўтаномію. Палестынцы абяруць сабе прэзыдэнта 9 студзеня. Цэнтральны камітэт “Фатха” заклікаў да забесьпячэньня міру і дысцыпліны на ўсіх палестынскіх тэрыторыях ў перадвыбарчы пэрыяд.
XS
SM
MD
LG