Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква дапаможа Тэгерану ў ягоных ядравых праграмах


МАСКВА. Сакратар Савета Бясьпекі Расеі Ігар Іваноў заявіў, што Расея будзе памагаць Ірану ў ягоных мірных ядравых праектах. Расея зьбіраецца дапамагчы Ірану за 800 млн. даляраў збудаваць ядравы рэактар і забясьпечыць Іран ядравым палівам. Учора старэйшы дарадца у справе ядравай праграмы Ірану Гусэйн Мусавіян адпрэчыў сьцьверджаньні іранскае апазыцыі, што Тэгеран таемна стварае ядравую зброю. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл раней абвяшчашў, што ЗША маюць інфармацыю аб існаваньні ваеннай ядравай праграмы Тэгерану.
XS
SM
MD
LG