Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Жахлівы пазбаўлены грамадзянства ЗША


КЛІЎЛЕНД. Амэрыканскі Вярхоўны суд адкінуў апэляцыю 84-гадовага Івана Дзем’янюка, ураджэнца Украіны, аб вяртаньні яму грамадзянства ЗША. Міністэрства юстыцыі ЗША вінаваціць Івана Дзем’янюка ў тым, што ён служыў у ахове газавых камэраў у канцлягеры Трэблінка ў акупаванай Польшчы цягам 1942-43 гг. пад мянушкаю “Іван Жахлівы”. Раней Дзем’янюк быў асуджаны ізраільскім судом да павешаньня за злачынствы супраць чалавечнасьці, але здолеў пераканаць суд, што “Іванам Жахлівым” быў нехта іншы.
XS
SM
MD
LG