Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз заклікалі Ўкраіну правесьці справядлівыя выбары


ВАШЫНГТОН. Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША заклікала украінскія ўлады правесьці другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі. Белы дом адзначыў, што імкненьне Украіны увайсьці ў эўраатлянтычную супольнасьць будзе цяжэй зрэалізаваць, калі выбары ня будуць адпаведныя дэмакратычным стандартам. Эўразьвяз заклікаў Украіну да справялівага спаборніцтва паміж Віктарам Юшчанкам і Віктарам Януковічам. У чацьвер кандыдат ад апазыцыі Віктар Юшчанка заклікаў грамадзянскую супольнасьць аб’яднацца супраць любога фальшаваньня выбараў. Дзейны прэзыдэнт Леанід Кучма, які падтрымлівае кандыдата Віктара Януковіча, заявіў, што будзе абараняць выбары ад “сілаў, якія спрабуюць захапіць уладу”.
XS
SM
MD
LG