Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хэлена Дэмакава: “Захад хавае галаву ў пясок ад Беларусі”


Ул. інф. Міністар культуры Латвіі Хэлена Дэмакава параўноўвае пазыцыю Захаду ў дачыненьні да Беларусі са стравусам. “Захад хавае сваю галаву ў пясок”, заявіла спадарыня Дэмакава ў інтэрвію газэце “Die Presse” ў Вене, куды прыбыла на адкрыцьцё выставы “Сучасная латвійская архітэктура”.

Латвійская міністарка Хэлена Дэмакава патрабуе ад Эўразьвязу актыўнай дапамогі ў справе будаўніцтва грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Спадарыня міністар называе цяперашнія дачыненьні ЭЗ з суседняй краінай, бо Захад нібыта хавае глыбока ў пясок сваю галаву ад Лукашэнкі. Сама Хэлена Дэмакава лічыцца ў Беларусі пэрсонай “нон-грата”, бо ў рамках АБСЭ хацела дапамагчы гэтае краіне ў будаўніцтве грамадзянскай супольнасьці, – піша аўстрыйскае выданьне.

Паводле Хэлены Дэмакавай, Захад у дачыненьні да беларускай сытуацыі дэманструе шмат недарэчнасьцяў. Тым часам, перакананая латвійскі міністар, грамадзянская супольнасьць ня можа зьявіцца на голым месцы. Неабходна актыўна падтрымліваць творчыя сілы ў Беларусі, запрашаць іх да сябе. Таксама трэба спрабаваць дапамагчы ў адукацыі, стажыроўках і мясцовым кіроўным кадрам.

Камэнтуючы стан латвійска-расейскіх дачыненьняў пасьля пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу, спадарыня Дэмакава называе гэтыя стасункі напружанымі. Паводле ейных словаў, апошнім часам з Расеі ідуць вельмі непрыемныя сыгналы на конт таго, што Масква рознымі кружнымі шляхамі, маніпулюючы настроямі расейскамоўнай меншасьці ў Латвіі й Эстоніі хоча зрабіць расейскую мову афіцыйнай мовай Эўразьвязу, – піша аўстрыйскае выданьне “Die Presse”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG