Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 18 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 18 лістапада

“Беларуская крыніца”, 1934 год. Лявон Паддубны пра артыкул у газэце “Большевик Беларуси” пра бібліятэчную справу:

“Справа дзіцячай літаратуры на Беларусі яшчэ горш пастаўлена. Літаратуры на беларускай мове выказываецца поўная адсутнасьць. Ёсьць з пасярод беларускіх пісьменьнікаў адзін, які працуе над дзіцячай літаратурай — гэта Я.Маўр, ды і той бярэ тэмы з неграў, эскімосаў і т.п. У артыкуле “Большевика” чытаем: “У Беларусі налічваецца 6 дзіцячых самастойных бібліотэчак. Пры 84 бібліотэках ёсьць дзіцячыя аддзяленьні. Сотні школ маюць бібліотэчны фонд у 900 тыс. томаў…” Вельмі паказальна, што школьнікі мала ведаюць такіх пісьменьнікаў, як Гайдар, Паўстоўскі, Безбародаў, Кажэўнікаў…”

“Сталинская молодежь”, 1954 год:

“Цяпер у раёне парку імя Чалюскінцаў пачалося будаўніцтва першай у Беларусі дзіцячай чыгункі. Прызначэньне яе — зацікавіць школьнікаў прафэcіямі чыгуначнікаў. З гэтай мэтай пры ўпраўленьні Беларускай чыгункі ствараецца навучальны камбінат… Згодна з праектам інжынэраў Белторфпраекту акрамя вакзалу намечана пабудаваць дзьве станцыі — Піянэрскую і Сасновы бор… Дзіцячая чыгунка будзе радыёфікавана, аснашчана аўтаматычнымі шлягбаўмамі й блякіроўкай. Вагоны для яе вырабяць заводы Беларусі. 3 ліпеня 1955 году дзіцячая чыгунка ўвойдзе ў строй”.

“Вечерний Минск”, 1974 год:

“Магазін Дому грампласьцінак 19 лістапада праводзіць выставу-продаж грампласьцінак, прысьвечаную Дню ракетных войскаў і артылерыі. На выставе будуць шырока прадстаўлены грамзапісы ленінскай тэматыкі; песьні нашай Радзімы; ваенна-патрыятычныя запісы; песьні й маршы ваенных гадоў; народная музыка і эстрадныя выступленьні. Наведайце выставу-продаж і набудзьце патрэбныя грамзапісы!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG