Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя гатовая даць 5 млрд. даляраў на разьвіцьцё эканомікі Кашміру


ШРЫНАГАР. Сёньня сэпаратысцкія групы спрэчнага індыйска-пакістанскага штату Кашмір пачнуць перамовы, каб абмеркаваць прапанову прэм’ер-міністра Індыі Манмагана Сынгха, які адведаў Кашмір у сераду. Сынгх заявіў, што ён адкрыты для прапановаў, як скончыць 15-гадовую вайну за Кашмір і прапанаваў 4-гадовы плян разьвіцьця эканомікі Кашміру, у які Індыя гатовая ўкласьці 5 млрд даляраў. Індыя таксама вывела частку сваіх войскаў са штату. Прадстаўнік Пакістану Мазуд Хан павітаў прапановы індыйскага прэм’ера.
XS
SM
MD
LG