Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жак Шырак адведае Брытанію ў гонар 100-годзьдзя "Сардэчнай згоды"


ЛЁНДАН. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак сёньня пачаў свой візыт у Брытанію з нагоды стагодзьдзя “Сардэчнай згоды” -- дамовы, якая завяршыла 100-гадовую вайну паміж Брытаніяй і Францыяй. Чакаецца, што Жак Шырак правядзе перамовы з прэм’ерам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам і стане госьцем каралевы Элізабэт у Ўіндзорскім замку. Перад візытам у Лёндан Шырак заявіў, што Брытанія і ЗША сваім нападам на Ірак змабілізавалі ісламскі тэрарызм ва ўсім сьвеце.
XS
SM
MD
LG