Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: 31 чалавека выкралі, больш за 20 забілі


ІРАК. Прынамсі 31-го ірацкага паліцыянта выкралі, калі яны вярталіся з навучаньня з суседняй Ярданіі. Паведамленьне паступіла ад аднаго з паліцыянтаў, які сьцьвярджае, што пасьпеў уцячы, калі прыкладна 20 узброеных мужчын уварваліся ў гатэль ля ярданскай мяжы, дзе начавалі ірацкія паліцыянты. Ваяўнікі зьвязалі няўзброеным паліцыянтам рукі і павялі іх з сабою. Больш за 20 чалавек былі забітыя ваяўнікамі ў суніцкіх рэгіёнах Іраку. Гэтак, у Баіджы 14 чалавек загінулі ў выніку выбуху, зладжанага тэрарыстам-сьмяротнікам. У Рамадзі у сутыках паміж амэрыканскімі жаўнерамі і суніцкімі ваяўнікамі загінулі 7 іракцаў. У Фалюджы і Масуле абстаноўка параўнальна спакойная. Амэрыканцы патрулююць Фалюджу у пошуках ваяўнікоў. Каля 1600 паўстанцаў былі забітыя пры ўзяцьці гэтага гораду.
XS
SM
MD
LG