Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іране арыштаваныя чатыры чалавекі "за шпіянаж над ядравай праграмай"


ТЭГЕРАН. Іранская дзяржаўная тэлевізія абвясьціла, што чатыры чалавекі былі арыштаваныя ў гэтай краіне па падазрэньні ў шпіянажы за іранскай ядравай праграмай. Аб асобах арыштаваных не паведамляецца. Раней іранская апазыцыйная Нацыянальная Рада Супраціву паведаміла, што Іран атрымаў узбагачаны ўрану і праект атамнай бомбы ад іранскага навукоўца Абдула Кадэр Хана. Іран не камэнтуе гэтыя абвінавачаньні. Нацыянальная Рада супраціву расцэньваецца ў ЗША як тэрарыстычная арганізацыя. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што ЗША маюць інфармацыю, паводле якое Іран актыўна распрацоўвае тэхналёгію прадукаваньня ядравай зброі. 25 лістапада адбудзецца нарада кіраўнікоў Міжнароднай агенцыі па ядравай энэргіі, на якой будзе абмяркоўвацца ядравая праграма Ірану. Урад Ірану адпрэчвае зьвінавачаньні ў стварэньні ядравай зброі, сьцьвярджаючы, што намагаецца выкарыстаць ядравую энэгію ў мірных мэтах.
XS
SM
MD
LG