Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане знойдзеныя 22 тыс. скарбаў, што не пасьпелі зьнішчыць талібы


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія архэолягі паведамляюць, што больш за 22 тыс. старажытных археалягічных знаходак з Аўганістану былі знойдзеныя ў скляпеньнях Кабула і інвэнтарызаваныя. Раней архэолягі баяліся, што ўсе культурныя скарбы былі зьнішчаныя падчас кіраваньня Талібану. Сярод скарбаў – 2,5 тысячы залатых і срэбных манэтаў і старажытных скульптураў. Яны даюць уяўленьне аб прадметах раскошы і іншых таварах, якія вазілі Індыя, Кітай, Эгіпет, Грэцыя, Старажытны Рым і Аўганістан па Вялікім Шаўковым Шляху.
XS
SM
MD
LG