Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета насельніцтва Беларусі скарацілася на 36 тысяч


Юры Сьвірко, Менск Як паведамілі афіцыйныя крыніцы, на 1 кастрычніка 2004 году колькасьць насельніцтва Беларусі склала 9 мільёнаў 812,9 тысячы чалавек. У пачатку году ў краіне жылі 9 мільёнаў 849 тысяч. Такім чынам, за дзевяць месяцаў сёлета насельніцтва Беларусі скарацілася на 36 тысяч.

Падчас свайго сёньняшняга выступу Аляксандар Лукашэнка заявіў: “Мы змагаемся за тое, каб было больш беларусаў”.

Раней спадар Лукашэнка некалькі разоў заяўляў, што ў Беларусі 11 мільёнаў жыхароў.

Але афіцыйная статыстыка ў пачатку яго прэзыдэнцтва сьведчыла аб прыблізна 10 мільёнах чалавек, якія жывуць у Беларусі.

За першыя дзевяць месяцаў 2004 году насельніцтва Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных, скарацілася на 36 тысяч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG