Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За забойства 9 міратворцаў французы падалі ў суд на прэзыдэнта Кот Д’Івуару


Ул.інф. Група юрыдычнай абароны францускіх вайскоўцаў падала крымінальны зыск супраць прэзыдэнта афрыканскай краіны Кот Д’івуар Ларэна Гбагба. Ён абвінавачваецца ў “сьвядомым забойстве”.

Падставай для крымінальнай позвы сталася гібель 9 францускіх міратворцаў, якія 6 лістападу сталі ахвярамі авіяўдару івуарскай авіяцыі.

Адказчыкамі па позьве будуць таксама пілёты двух баявых самалётаў, якія тады нанесьлі бомбавыя ўдары па пазыцыях міратворцаў. Паводле міністра абароны Францыі Марыёт Аліё, гэтыя лётчыкі – наёмнікі зь Беларусі.

Група юрыдычнай абароны францускіх салдатаў мае намер таксама падаць позву супраць кіраўніка івуарскага генштабу Філіпа Мангу, які 6 лістапада непасрэдна аддаў загад нанесьці авіяўдар.

Гл. таксама • Ці абстрэльвалі беларускія наёмнікі ў Кот-д’Івуару францускіх міратворцаў? • Беларускія лётчыкі затрыманыя ў Кот-д’Івуару, а МЗС Беларусі заяўляе, што дзяржава туды нікога не накіроўвала • Затрыманыя ў Кот-д’Івуары авіятары зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны – вызваленыя • МЗС Беларусі пацьвердзіла беларускае грамадзянства чатырох авіятараў у Кот-д’Івуары
XS
SM
MD
LG