Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар друкарні “Плутос” не камэнтуе зьвестак пра зьнішчэньне накладу “Местной газеты”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Наш карэспандэнт спрабаваў праверыць зьвесткі адносна накладу “Местной газеты” ў менскай друкарні “Плутос”.

Ігар Вішнеўскі, дырэктар друкарні “Плутос”, не пацьвердзіў, але і не зьняпраўдзіў зьвестак пра тое, што наклад “Местной газеты” нібыта часткова зьнішчаны паводле загаду міліцыі. “У мяне з Шантаровічам, як у двух гападарчых суб’ектаў, ёсьць свае праблемы. Дайце нам магчымасьць зь імі разабрацца, ня ўмешвайцеся”, — заявіў Ігар Вішнеўскі Радыё Свабода.

Менская друкарня “Плутос” апоўдні 17 лістапада была зачыненая . Паводле вартаўніка, у памяшканьні друкарні нікога не было. Пра тое, што напярэдадні ў друкарню нібыта прыяжджалі міліцыянты й прымусілі зьнішчыць надрукаваную частку накладу “Местной газеты”, вартаўнік нічога ня ведаў. Паводле яго зьвестак, кіраўніцтва друкарні скасавала дамову з рэдакцыяй “Местной газеты”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG