Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі НАТО: Беларусь – адзін з прыярытэтаў


Юры Дракахруст, Прага Стабілізацыя сытуацыі ў Беларусі – гэта адзін з прыярытэтных пунктаў палітыкі НАТО, заявіў П''ер Лелюш, які быў абраны ўчора новым прэзыдэнтам Парлямэнцкай асамблеі НАТО.

П''ер Лелюш – кіраўнік францускай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі НАТО, адмысловец у пытаньнях бясьпекі і міжнароднай палітыкі. З 2002 году ён займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта НАТО. У сваёй прамове пасьля абраньня на пасаду прэзыдэнта спадар Лелюш назваў палітычныя прыярытэты арганізацыі на гэты пэрыяд. Самай актуальнай задачай ён бачыць працяг апэрацыяў у Аўганістане і на Балканах. Наступным прыярытэтам, паводле яго зьяўляецца стабілізацыя сытуацыі ў краінах – суседзях NATO – Беларусі, Малдове, Украіне і ў Каўкаскім рэгіёне.

На фотаздымку: П''ер Лелуш (Pierre Lellouche).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG