Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне менскіх студэнтаў з нагоды іхнага прафэсійнага сьвята


Севярын Квяткоўскі, Менск Ці шануюць беларускія навучэнцы Дзень студэнта? Якія сьвяты адзначаюць цягам году? Кім бачаць сябе па заканчэньні ВНУ, і дзе: у Беларусі ці за мяжой? Меркаваньні менскіх студэнтаў у рэпартажы карэспандэнта “Свабоды”.

(Карэспандэнт: ) “Міжнародны дзень студэнта – наколькі гэта вялікае сьвята?”

(Студэнт-гісторык: ) “Нехта адзначае Дзень дэсантніка, нехта яшчэ штосьці. Мне Дзень студэнта блізкі, гэта прафэсійнае сьвята”.

(Студэнт-географ: ) “Для мяне гэта важнае сьвята. Увогуле, для мяне гэта ўгодкі расстрэлу чэскіх студэнтаў у 1939 годзе”.

(Студэнт-журналіст: ) “Для мяне гэта наогул ня сьвята”.

(Студэнт-фізык: ) “Для мяне не сьвята, бо папросту студэнты напіваюцца, а сьвята няма і ніколі не было. Для мяне сьвята, калі грошай хапае”.

(Дзяўчына: ) “Звычайнае шараговае сьвята”.

(Першакурсьнік: ) “Люблю гэтае сьвята. Сустракаемся, выпіваем”.

(Карэспандэнт: ) “А якія яшчэ для вас сьвяты важныя?”

(Першакурсьнік: ) “Новы год, Дзень нараджэньня...”

(Пяцікурсьнік-гісторык: ) “Дзень Незалежнасьці... Усе сьвяты, зьвязаныя зь беларускай рэчаіснасьцю”.

(Чацьверакурсьнік: ) “Каляды, Вялікдзень, 8 сакавіка”.

(Карэспандэнт: ) “Наколькі цяпер складана-нескладана вучыцца?”

(Студэнт-філёляг: ) “Я ведаю сытуацыю, якая была ў 1990-х гадах. Цяпер горш. Калі будзе разьмеркаваньне, будзе сумна”.

(Студэнт-гісторык: ) “У будучыні паспрабую далей вучыцца... А так – разьмеркаваньне ўсё вырашыць”.

(Студэнт-філёляг: ) “Вельмі цяжка глядзець у будучыню, бо сьвятла ня бачу”.

(Карэспандэнт: ) “Кім бачыце сябе ў будучыні?”

(Пяцікурсьнік-гісторык: ) “Бізнэсам займацца, больш няма чым тут займацца”.

(Чацьверакурсьнік: ) “Магчыма, працягваць вучобу... Грошы я на гэтым не зараблю. Самае складанае – адсутнасьць сродкаў на жыцьцё. Трэба іх дзесьці здабываць, магчыма за мяжой трэба працаваць”.

(Студэнт-фізык: ) “Я пляную куды-небудзь зьехаць. Падалей ад гэтага Дня студэнта”.

(Студэнт-журналіст: ) “Я хачу застацца тут, і рабіць сябе тут”.

(Студэнт: ) “Зьехаць куды-небудзь жаданьня няма. Я жадаю жыць у Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG