Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Аль-Джазіра": забітая закладніца Маргарэт Гасан


БАГДАД. Закладніца Маргарэт Гасан праўдападобна была забітая выкрадальнікамі. Арабскі тэлеканал "Аль-Джазіра" заявіў, што атрымаў відэастужку з запісам, дзе "ўзброены чалавек страляе ў жанчыну з завязанымі вачыма, якая, здаецца і ёсьць Маргарэт Гасан”. Аль-Джазіра не будзе трансьляваць стужку. Муж Маргарэт Гасан, Тахсін Гасан, спадзяецца атрымаць цела жонкі, каб пахаваць.

(Гасан): -- "Я хачу яе атрымаць, каб яна спачыла ў спакоі. Маргарэт жыла са мною у Іраку 30 год. Яна прысьвяціла сваё жыцьцё служэньню іракцам. Калі ласка, вярніце яе мне."

59-гадовая Марагрэт Гасан была кіраўніцаю ірацкага аддзяленьня дабрачыннай арганізацыі “CARE”. Яна была выкрадзеная 19 кастрычніка і некалькі разоў зьвярталася з просьбаю аб літасьці.
XS
SM
MD
LG