Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш і Кандаліза Райс сустрэліся з журналістамі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і новы дзяржсакаратар Кандаліза Райс правялі ў Белым доме брыфінг для журналістаў. Джордж Буш прадставіў спн. Райс як новага Дзяржсакратара:

(Буш:) -- "Дзяржсакратар – твар Амэрыкі. У асобе доктара Райс сьвет пабачыць сілу, зграбнасьць і прыстойнасьць нашае краіны. Колішні намесьнік Кандалізы Райс Стыў Хэдлі стане дарадцам прэзыдэнта ў справах нацыянальнай бясьпекі.

Тымчасам Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл адведае Ізраіль і Палестыну 22-23 лістапада -- перад тым, як пакінуць пасаду на карысьць спн. Райс. ЗША пераконваюць палестынцаў скарыстаць новыя шанцы для замірэньня з Ізраілем. Тымчасам ісламскі радыкальны рух “ХАМАС”, які адпрэчвае замірэньне з Ізраілем, заявіў аб байкоце палестынскіх выбараў 9 студзеня. Аднак іншая ваяўнічая група, “Ісламскі джыхад” заявіла, што ня будзе выступаць супраць выбараў. Часовы кіраўнік Палестынскае аўтаноміі Раўгі Фатух заявіў, што для правядзеньня выбараў у Палестыне неабходна, каб галасаавньне прайшло і на ўчастках ва Ўсходнім Ерусаліме, супраць чаго выступае Ізраіль, які бачыць у гэтым пагрозу сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці.

Тычасам Гары Рэйд, сэнатар ад штату Невада замяніў Тома Дашла на пасадзе кіраўніка прадстаўніцтва Дэмакратычнай партыі ў сэнаце ЗША. У выніку выбараў 2 лістапада дэмакраты страцілі чатыры месцы ў Сэнаце і маюць цяпер 45 месцаў, у той час як рэспубліканцы маюць 55 месцаў.

ЗША таксама прынялі да ведама заяву Ірана аб прыпыненьні ядравае праграмы, аднак заявілі, што гэтае сьцьверджаньне трэба праверыць.
XS
SM
MD
LG